«Творчы вечар» з Віктарам Кісцянём - "Сатыра ў музыцы)
Саліст Вялікага тэатра Беларусі Юрый Гарадзецкі - госць вядучага праекта «Творчы вечар» Віктара Кісценя, а тэма праграмы – «Сатыра ў музыцы». Разам з піяністкай Палінай Зайдрэйка вядомы спявак выканае вакальныя цыклы Леаніда Дзясятнікава «Любоў і жыццё паэта», а таксама «Сатыры» Дзмітрыя Шастаковіча. Сустрэча адбылася ў Беларускім Саюзе кампазітараў, дзе героі разам з гледачамі паразважалі пра месца сатыры ў музыцы, а таксама пра межы дазволенага ў мастацтве.