2 weeks befor elections Žodzina's city authorities "closed their dors"
За 2-а тыдня да выбараў улады Жодзіна "зачынілі дзьверы" Што адбываецца? Незалежны назіральнік з 02.02.2018 фіксуе ўзмацненьне прапускнога рэжыму ў Жодзінскім выканкаме. Міліцыянт Падольскі адмаўляецца прапускаць без дагляду рэчаў і праверкі дакумэнтаў, якія пацьвярджаюць асобу. Ён адмаўляецца прапускаць незалежнага назіральніка ў выбарчую камісію без дагляду рэчаў і "рытуалу з пашпартам", дакладна ведаючы з кім мае справу. Пры гэтым (у прысутнасьці затрыманага на ўваходзе назіральніка) ДЭМАНСТРАТЫЎНА адбываюцца татальныя праверкі дакумэнтаў таксама і ў сябраў выбарчай камісіі. Трапіўшае "пад прадстаўленьне" выпадковая грамадзянка - уходзіць з выканкаму без атрыманьня адказаў, за якімі прыйшла. Яе (першы раз за ўвесь час) раптам не прапускаюць з-за таго, што яна не мае пры сабе пашпарту. - Жыхарка Жодзіна: "Я што, іншаземка? Тэрарыстка нейкая? ... Гэта жах!" - Міліцыянт: "У мяне ёсьць інструкцыя, узгодненая кіраўніцтвам выканкаму і дэпартамэнту аховы МУС. І я яе выконваю." Фоты, відэа: Аляксея Лапіцкага