Каляда
Канікулы для школьнікаў ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Скідзель” гэтай зімой прайшлі надзвычай цікава, а ўсё з-за таго, што ў настаўнікаў і вучняў з’явілася агульная вялікая справа – здымкі кінафільма “Каляды- калядачкі…”, арганізаваныя ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”. Хацелася зрабіць вельмі многа. Прынесці святло каляднай зоркі ў кожны дом, падарыць ўсмешкі шчасця, неверагоднай радасці, пажадаць здароўя і дабрабыту, цяпла і кахання, міру і згоды, стварыць сапраўдны цуд, зачараваць дзівоснай казкай кожнага, хто чакае гэту самую казку…