Матывацыі для вывучэння МОВЫ ў мяне розныя. Напрыклад, калісьці я вучылася на філфаку,мы размаўлялі паміж сабой па-беларуску, слухалі беларускую музыку, і мне захацелася зноў быць часткай гэтага. Потым, у мяне ўзнікла жаданне стаць паўнавартасным носьбітам РОДНАЙ МОВЫ(нават у Навагоднюю ноч загадвала☺️) Некаторыя сябры адносяцца да гэтага майго жадання як глупству, саромеюцца, калі я карыстаюся МОВАЙ. Але гэта іх выбар. Што я для гэтага раблю : ❤️чытаю літаратуру на МОВЕ (шчыра кажучы- хрэстаматыю для 9 класса) ; ❤️па магчымасці размаўляю з носьбітамі МОВЫ (такіх няшмат, нажаль) ; ❤️перавяла ўсе свае акаўнты на МОВУ; ❤️пішу нататкі толькі на МОВЕ (бываюць сторызз на рускай ) А галоўная ‼️матывацыя —я не магу дапусціць, каб мне было сорамна, у першую чаргу перад САБОЙ Міні-кніжка на магніце "Твой матыватар", 48 старонак, 5×4 ×1 см Сення, 29 лістапада, дарэчы, СУСВЕТНЫ дзень генеральнай уборкі. Інвентарызуемся, грамадзяне ‼️ #магнит #магниты #магниткнижка #миникнижка