Песня пра забастоўку (Bella Ciao)
Тэкст, выкананне: Макс Шчур Падпішыся на канал: https://youtube.com/user/luempen?sub_confirmation=1 #Беларусь #выбары #песня #Тэкст: Больш на работу мы не выходзім – заробак ciao, норма ciao, стома ciaociaociao – Пакуль ня пусьціць арыштаваных той, хто ў турму іх заключаў. Прыбег наш тормаз начальнік цэха, заверашчаў, закрычаў, завішчаўчаўчаў – “Ану за працу, пакуль усіх вас я на хрэн не паскарачаў!” Я хлопец просты і унівэраў я не канчаў, не канчаў, не канчаўчаўчаў – але пачуўшы ягоны лямант на гэты раз я не змаўчаў. Кажу “Паслухай, даўно ваш прэзік мне дакучаў, дакучаў, дакучаўчаўчаў – таму запомні, што заўтра скажаш усім прыўладным свалачам. Ня знаю, хто там лічыць працэнты вас навучаў, навучаў, навучаўчаўчаў, але праводзіць галасаваньне я б вам ужо не даручаў”. Зьбялеў начальнік і як карова штось прамычаў, прамычаў, прамычаўчаўчаў і з цэху выбег – адно дарожку за ім струменьчык пазначаў. Больш на работу мы не выходзім – заробак ciao, норма ciao, стома ciaociaociao – пакуль ня пусьціць арыштаваных той, хто ў турму іх заключаў.
Похожие видео
Показать еще