"Magnificat" - А ўчора з вячора
А ўчора з вячора, А ўчора з вячора засвяціла зора, Засвяціла зора. Зора засвяціла, Зора засвяціла - ўвесь свет абудзіла, Ўвесь свет абудзіла. Нам прышла навіна, Нам прышла навіна, што Дзева Марыя Нарадзіла сына. Хрыстус нарадзіўся, Хрыстус нарадзіўся - свет узвесяліўся, Свет узвесяліўся. Людзі, паспяшайце, Людзі паспяшайце - Збаўцу прывітайце, Збаўцу прывітайце. Хрыста нараджэнне, Хрыста нараджэнне - людзям на збаўленне, Людзям на збаўленне.