Гімн да св. Францішка
1. Бедачына з Асізі, будзь для ўсіх святлом, Правядзі ў шчырай праўдзе святасці шляхом. Ты цудоўна спасцігнуў Божую любоў, Для яе даў жыццё, абвяшчаючы без слоў Рэф. Францішак, благаславі 2. Ты нам прыклад пакінуў лучнасці з Хрыстом, Крочыў следам за Ім аддана дзень за днём. І Евангелля словы ў сэрцы ты насіў, З непахіснаю верай воляй Бога жыў Рэф. 3. Ты ў стварэнні прыгожым Пана праслаўляў, Скарб убоства святога радасна прыняў. Быць пакорным і простым з мужнасцю вучыў, У служэнні руплівым сам узорам быў Рэф. 4. Пакажы ўсім дарогу да нябесных брам, Каб ішлі да Збаўлення, адкінуўшы падман. Супакой і спагада напаўняюць хай Сэрца кожнага брата малітвай атуляй Рэф. 5. Сёння вучні твае, мы гімн табе пяём Аб заступніцтве просім, пашану аддаём. Хай спрадвечнаму Богу льецца спеў хвалы, Ты з нябеснага дому нас благаславі Рэф. D h G A - 4x G A h (D)