Коллаж "1000-летие Витебска"
СВЯТКАВАННЕ 1000-ГОДДЗЯ ВІЦЕБСКА Ў 1974 Г. (МІКАЛАЙ ПІВАВАР) Святкаванне праходзіла ў канцы лета — пачатку восені. Але фактычна яно пачалося 30 чэрвеня 1974 г. ®, калі адбылося святочнае адкрыццё мемарыяльнага комплексу ў гонар савецкіх воінаў- ызваліцеляў, партызанаў і падпольшчыкаў Віцебшчыны (архітэктар Юрый Шпіт, скульптары Б. Маркаў, Я. Печкін). На святкаванне прыехала больш за тысячу ветэранаў, каля 40 генералаў. Быў пісьменнік Уладзімір Карпаў, які ў гады вайны служыў разведчыкам і атрымаў званне Героя Савецкага Саюза за баі пад Віцебскам. 3 25 жніўня па 1 верасня праходзіла юбілейнае свята масгацтваў. У яго межах былі арганізаваны выстава «Віцебск у творчасці беларускіх мастакоў», рэспубліканская выстава кнігі, фотавыстава «Віцебск учора, сёння, заўтра», свята самадзейнага мастацтва. 28 жніўня 1974 г. быў выдадзены Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб узнагароджанні г. Віцебска «за поспехі ў выкананні планаў 9-й пяцігодкі, а таксама ў сувязі з 1000-годдзем» ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (першапачаткова,, як мы памятаем, планавалася ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі). 29 жніўня ў драматычным тэатры адбылася прэм’ера п’есы Ул. Караткевіча «Званы Віцебска». 30 жніўня — 1 верасня адбыліся святочныя мерапрыемствы: масавыя шэсці да помнікаў і братскіх могілак савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў, выступы самадзейных і спартыўна- мастацкіх калектываў, марш-парад духавых аркестраў, тэатралізаваныя прадстаўленні. Упершыню было арганізавана воднае свята. Яно адбылося каля Кіраўскага моста 31 жніўня і мела назву «Віцебскія агні». (Згодна з летапісам, менавіта каля сутокі Віцьбы княгіня Вольга прыплыла па Дзвіне на ладдзі ў месца, з якога вырас горад. Цяпер гэтае свята стала традыцыйнай часткай святкавання Дня горада.) На адмысловай платформе было спалена пудзіла «эксплуататара», вайсковы аддзел фарсіраваў раку, затым спалілі пудзіла Гітлера і пудзіла «імперыяліста». Увечары адбыўся феерверк. 31 жніўня прайшоў святочны мітынг з ускладаннем кветак. У шэсці святочнай калоны ад плошчы Леніна да плошчы Перамогі ўзялі ўдзел 20 тысяч чалавек. На адмысловых аўтамабільных платформах былі прадстаўлены інсцэніроўкі з гісторыі горада. У тэатры імя Якуба Коласа адбылося ўрачыстае пасяджэнне Віцебскага гарсавета, прадстаўнікоў партыйных і грамадскіх арганізацый, вайскоўцаў Савецкай Арміі, гасцей, на якім выступіў першы сакратар ЦК КПБ П. М. Машэраў. На ім ён уручыў гораду ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга. На мерапрыемствах прысутнічала 150 ганаровых гасцей, у ім бралі ўдзел дэлегацыі Мінска, Смаленска, Пскова, Каўнаса, гарадоў Украіны, Прыбалтыкі, з Франкфурта-на-Одэры (ГДР), Зялёнай Гуры (ПНР), ветэранскія арганізацыі частак і злучэнняў, якія ўдзельнічалі ў вызваленні горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, творчыя і іншыя арганізацыі. Увечары на Летняй эстрадзе адбыўся канцэрт ансамбля «Песняры». Святочны канцэрт быў вытрыманы ў духу пануючай ідэалогіі. Ён пачаўся з выканання зводным хорам песні «Велічальная Віцебску», а скончыўся спевамі к