ВІА «Песьняры» - Рушнікі

23.07.2009
М. Пятрэнка - В. Вярба У суботу Янка ехаў ля ракі. Пад вярбой Алёна мыла ручнікі. - Пакажы Алёна броду земляку, Дзе тут пераехаць на кані раку? - Адчапіся, хлопец, едзь абы-куды, Не муці мне толькі чыстае вады. У маркоце Янка галавой панік, Упусьціла дзеўка беленькі ручнік. - Янка, мой саколік, памажы хутчэй, Ой, плыве-знікае ручнічок з вачэй! - Любая Алёна, я ж вады баюсь, Пацалуй спачатку, бо я ўтаплюсь. Супыніўся гнеды пад вярбой густой, Цалавала Янку Лена над ракой. Стала ціха-ціха на ўсёй зямлі... Па рацэ далёка ручнікі плылі.

Похожие видео

Показать еще