Навагодні вальс (дзіцячы кавер)
Падтрымай праект праз краўдфандынг - https://www.talaka.org/projects/3462/about Арыгінальная песня – “Блізняты-важаняты. Навагодні вальс.” (https://www.youtube.com/watch?v=nwY9o_qeHq8&t=30s) Спявае Мацей Бычкоў Музыка – Таццяна Мурзо (instagram.com/tanyamurzo) Тэкст: Лес у колерах зімы, З неба сыплюцца сняжынкі. Хутка Новы год і мы Сёння разам ля ялінкі. Мішура і шарыкі, Цацкі і цукеркі. Зіхацяць ліхтарыкі, Шамацяць паперкі. Новы год спаўняе мары, Загадай сваё жаданне. Вер у цуды, вер у чары, Свет дакладна добрым стане. Стане добрым кожны з нас, Падабрэюць ліхадзеі Новы год – шчаслівы час, Ён усім дае надзею. Новы год спаўняе мары, Загадай сваё жаданне. Вер у цуды, вер у чары, Свет дакладна добрым стане. Мішура і шарыкі, Цацкі і цукеркі. Зіхацяць ліхтарыкі, Шамацяць паперкі. Плэйліст з усімі песнямі дзецям па-беларуску тут: https://www.youtube.com/watch?v=-csUhY0SOqE&list=PL0a2B0K64R4mmuVxQIoo0q6gmXDK1Qkmd&index=1
Похожие видео
Показать еще