Гімн БНР «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» (Ваяцкі марш) з кадрамі з Марша Еднасці ў Мінску 6 верасня HD
Гімн у MP3-версіі пампуйце тут: https://t.me/symbalby/3462 Гімн Беларускай Народнай Рэспублікі «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» з кадрамі @Onliner з Марша Еднасці ў Мінску 6 верасня. Ваяцкі марш (караоке-версія): https://youtu.be/8AF3wyHoaUc Ваяцкі марш (ноты для bass, tenor, alto, soprano, choir): https://youtu.be/-gzHDTkAgKM Ваяцкі марш у выкананні «Вольнага хору»: https://youtu.be/M58DwqwU0E4 Спяваем Годна гімн БНР «Ваяцкі марш»: https://youtu.be/CKGsmzHuMqU Гісторыя гімна: 30 кастрычніка 1919 г. быў апублікаваны верш Макара Краўцова «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», музыку да яго напісаў кампазітар і хормайстар Уладзімір Тэраўскі. Верш Макара Краўцова, вядомы таксама пад назвай «Ваярскі марш». Гэты гімн БНР з пэўнымі цэнзурнымі праўкамі па першым часе дазвалялася выконваць і ў БССР, але нядоўга. Пазней Тэраўскага арыштуюць і расстраляюць у 1938-м, Краўцова закатуюць у турме на год пазней. Больш за 70 гадоў твор гучаў толькі ў эміграцыі. На Радзіме пра марш згадалі ўжо ў 1991 годзе — Васіль Быкаў, Алесь Адамовіч, Рыгор Барадулін высоўвалі яго на дзяржаўны гімн, але прапанова не прайшла. Падрабязную гісторыю гэтага твора чытайце тут: https://symbal.by/karaoke-himny-bnr/ Тэкст: Макар Краўцоў Музыка: Уладзімір Тэраўскі Мы выйдзем шчыльнымі радамі На вольны родны свой прастор. Хай воля вечна будзе з намі, А гвалту мы дамо адпор! Няхай жыве магутны, смелы Наш беларускі вольны дух. Штандар наш бел-чырвона-белы, Пакрый сабой народны рух! На бой! За шчасце і за волю Народу слаўнага свайго! Браты, цярпелі мы даволі, На бой — усе да аднаго! Імя і сілу беларуса Няхай пачуе й убачыць той, Хто смее нам нясці прымусы І першы выкліча на бой. Браты, да шчасця мы падходзім: Хай гром грыміць яшчэ мацней! У крывавых муках мы народзім Жыццё Рэспублікі сваей! Марш запісаны ў межах музычнага праекта «Белы легіён». Аўтарская аранжыроўка і запіс музыкі зроблены ў Празе кампазітарам і музыкам Аляксандрам Ясінскім. Аўтар ідэі і падрыхтоўкі — кіраўнік «Спеўнага сходу» Сяржук Доўгушаў. «Белы легіён» прэзентаваў альбом беларускіх вайсковых песняў. Зборнік складаецца з 19 твораў, сярод якіх культавыя беларускія песні, гімны і беларускамоўны варыянт песні «Воины Света» гурта «Ляпис Трубецкой»: https://youtu.be/zvlZ7qbOAvk Ініцыятары праекта: Сяргей Бульба (Чыслаў), заснавальнік і кіраўнік Белага легіёну, грамадскі дзеяч, Зміцер Сасноўскі, стваральнік і кіраўнік гурта «Стары Ольса», ветэран Белага легіёну. Сайт праекта: https://www.biely.org/ Ютуб-канал Белага легіёну: https://youtube.com/channel/UCrfP15WCuRHSXfRe51udF-w/ Спампаваць альбом: MP3: https://bit.ly/2BO0MgF WAV: https://bit.ly/2CqZKHq Змест: 1. Мы на маршы (невядомы легіянер), 2. Нёман (А. Астрэйка, Н. Сакалоўскі), 3. Воіны Ранку (С. Міхалок, пераклад З. Сасноўскі), 4. Марш Белага Легіёну/Трымайся Маці (невядомы легіянер, 1993 г.; у скарочаным выглядзе выконвае гурт «Дзецюкі»), 5. Сонца нам дапаможа (Л. Вольскі, З. Вайцюшкевіч), 6. За Радзіму, за герояў (ХІХ ст., пераклад А. Чумакоў, З. Сасноўскі),