ДРОЗДЫ - СЛАНЕЧНIК (Родны край, ПРЕМЬЕРА 2022)
Слухаць трэк тут: https://band.link/YIbyU СЛАНЕЧНІК (Родны край) Музыка: Віталь Карпанаў Верш: Леанід Пранчак Сонца неба сагравае Цеплынёй. І сланечнік расцвітае Над зямлёй. Промні сонца на пялёстках – Жоўты цуд. Мне так вольна і шчасліва Толькі тут. Толькі тут зямля спявае. Больш нідзе. Што ні сцежка баравая, -- То вядзе Да бацькоўскага парога, Да крыніц, Да святых і старадаўніх Камяніц. А для шчасця мне патрэбны – Родны край і родны дом, Бог у сэрцы, сонца ў небе І сланечнік пад акном. Хай змывае пыл дарожны Цёплы дождж! Вабіць далеч нас чужая, -- Ды усё ж: Я трымаюся за гэты мілы кут. Мне так вольна і шчасліва Толькі тут. Залацісты мой сланечнік – Над зямлёй Дорыць лету, Дорыць сэрцу супакой. Покуль з раніцы да ночы Ён цвіце, -- вецер вее, Сонца грэе, чмель гудзе. Группа Дрозды в соц.сетях: TikTok: https://www.tiktok.com/@drozdy_band VK: https://vk.com/d