Крыжовы Шлях
Крыжовы шлях Збаўцы нашага Езуса Хрыста У Ерузалеме ўзнікла традыцыя хадзіць па месцах, звязаных з мукай Езуса Хрыста, нашага Збаўцы, каб разважаць Яго Крыжовы шлях на Кальварыю. З часам ва ўсім Касцёле пачалі ўзводзіць т.зв. «стацыі» мукі Панскай. Вернікі, асабліва ў часе Вялікага посту, абыходзяць іх, разважаючы цярпенні Збавіцеля.