ЗМІЦЕР ВАЙЦЮШКЕВІЧ - творчы вечар ў "ТУТАКА" HD
Зміцер Вайцюшкевіч — спявак і музыка, кампазітар і прадзюсар, уладальнік шматлікіх узнагарод і ганаровых званняў. Сваю кар’еру ён пачынаў у фолк-гурце «Палац» (1992—1998), потым разам з Веранікай Кругловай стаў адным з галоўных сімвалаў Kriwi (1997—2001). На пачатку 2000-х Вайцюшкевіч распачаў паспяховую сольную кар’еру, у межах якой ён прайшоў шлях ад фолк-апрацовак да сучаснай нацыянальнай песні — не фолкавай па сваёй сутнасці, але беспамылкова беларускай па сваім музычным і лірычным паходжанні. Пра гэта красамоўна сведчаць усім вядомыя «Раскажы мне пра дождж», «Месяц — жоўтая лодка», «Я ішоў да цябе», «Дачакайся, матуля» і шмат іншых. Зараз на рахунку Змітра больш за 15 альбомаў і канцэртных праграм на вершы вядомых беларускіх паэтаў: Рыгора Барадуліна, Алеся Камоцкага, Уладзіміра Някляева, Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Караткевіча, Адама Русака і іншых. Шмат хто, нават, жартуе, што для прапаганды беларускай паэзіі Вайцюшкевіч зрабіў больш, чым Міністэрства культуры. Паводле "Наша Ніва" https://nn.by/?c=ar&i=198044