Кветкавы рай мастачкі Марыны Івановай ("Палеская Скарбонка" ад 291117) Святлана Лёля, ТРК Пінск

28.04.2019
#пинск #тркпинск #светланалёля #палескаяскарбонка Яе жыццё — сапраўднае суквецце прыгожых пачуццяў, яскравых эмоцый і каларытных фантазій. Выбітны, з вялікім патэнцыялам мастак, педагог, цікавы творчы чалавек, рамантык і проста прыемная жанчына з тонкай душою, далікатным словам і моцным характарам — Марына Канстанцінаўна Іванова. Яе элегантная постаць вылучаецца з шэрагу іншых, яе твар, у якім ёсць нешта няўлоўнае, прыцягальнае, знаёмы многім пінчукам, яна — пастаянная ўдзельніца розных культурных імпрэз: выстаў, канцэртаў, творчых вечароў, значных гарадскіх падзей. Вялікай размове з пінскай мастачкай пра дзяцінства, студэнцкія гады, натхненне прыродай і не толькі прысвечаны чарговы выпуск спецыяльнага праекту тэлеканала “Пінск” “Палеская Скарбонка”.

Похожие видео