Жыхарка вёскі Амельня: "Завязіце нас на могілкі і закапайце"

09.10.2020
У вёсцы Амельня Рагачоўскага раёна кіраўніцтва сельскага савету вынайшла ўніверсальную формулу вырашэння ўсіх соцкультбытаўскіх праблемаў - усё закапаць. . Навошта кіраўніцтву абцяжарваць сябе пошукамі кадраў для крамы, падтрыманне яе ў належным стане, ці пошукамі варыянтаў працы вясковай лазні, калі можна падагнаць бульдозер і ўсё закапаць. На месцы, дзе некалі стаяла школа, крама, пошта, лазня - цяпер кукуруза. Апошняй сацыяльнай установай застаўся ФАП, але вось ужо тры гады і над ім вісіць пагроза ліквідацыі. Людзі абураныя і пакрыўджаныя. Яны адчуваюць сябе кінутымі на волю лёсу і незаслужана забытымі кіраўніцтвам сельсавета і калгаса, дзе яны адпрацавалі ўсё сваё працоўнае жыццё. З вяскоўцамі размаўляла карэспандэнтка сайта "Гомельская вясна" Ларыса Шчыракова

Похожие видео