"Доктарка не ведала, ці дзіця жывое". Зварот маці, якую абвінавацілі ў смерці дачкі | Роды дома
http://belsat.eu/?p=637719 Жыхарка Віцебску Вольга Сцяпанава даслала ў рэдакцыю відэазварот і сустрэлася з нашым карэспандэнтам, каб распавесці падрабязнасці пра падзеі, якія адбываліся пасля смерці яе дачкі, а таксама падчас судовых пасяджэнняў. У верасні ў Чыгуначным раённым судзе Віцебску прызналі вінаватай Вольгу Сцяпанаву ў смерці яе нованароджанай дачкі. Пасяджэнні суда, якія праходзілі цэлы тыдзень, абвясцілі зачыненымі. Жанчына і яе адвакаты падалі апеляцыйныя скаргі ў абласны суд. Справа будзе разглядацца 3 лістапада. Пацярпелая не разлічвае, што абласны суд вынесе іншае рашэнне, таму вырашыла распавесці грамадскасці праўду, якая адкрылася ў працэсе судовых пасяджэнняў. Яе мы публікуем без скарачэнняў. Падрабязнасці на belsat.eu