ТV Belsat\Рэпартэр. Чаму Гомелю пагражаў ядзерны ўдар

08.04.2016
Каментары давалі: Антон Пісарэнка - гісторык Барыс Казлоўскіх - ветэран узброеных сілаў, падпалкоўнік у адстаўцы Віктар Емельянаў - ветэран узброеных сілаў, маёр у адстаўцы Людміла Дарафеева - жыхарка в. Прыбыткі Гэты аэрадром не быў пазначаны не на адной тапаграфічнай мапе. Але патэнцыйна вораг заўсёды пра яго ведаў. Ён патрапіў на шпіёнскія здымкі люфтваффэ і першыя амерыканскія спадарожнікі. Гаворка ідзе пра Зябраўскі вайсковы аэрадром, што знаходзіцца каля вёскі Прыбыткі. Ён заснаваны яшчэ ў даваенны час. На аэрадроме заўсёды месцілася дальняя авіяцыя, якая ўдзельнічала ў патруляванні паветранай прасторы вакол Савецкага саюзу. Пры гтым тэхнічна дальнія самалёты маглі несці і ядзернае ўзбраенне. Таму не дзіўна, што гэты аэрадром патрапіў у чаргу на знішчэнне амерыканскай авіяцыяй. Разам з гэтым, патэнцыйная пагроза навісла і над Гомелем. Глядзіце пра нашае даследванне, у якім дапамог гісторык Антон Пісарэнка, у рэпартажы Белсату.

Похожие видео