Галiна i Барыс Вайханскiя - Ружа-гімназістка (Уладзiмiр Высоцкi)
«Баллада о цветах, деревьях и миллионерах» (песня из кинофильма «Опасные гастроли», Одесская киностудия 1969). Стихи Владимира Высоцкого, в переводе на белорусский язык Георгия Лихтаровича. Исполняют Галина и Борис Вайханские в концертной программе "Песни Любви". Концертный зал "Верхний город", Минск, 10.03.2018. http://www.vaikhansky.com/ ------------------------------------ У стоме адзінокай, Дзе цень і ўдзень жыла, Яна пад пільным вокам У садзе расцвіла. Mamá – заўжды з сябрамі, Papá ад іх зліняў, Адно Каштан лістамі Ад поглядаў хаваў. Высока альбо нізка Каштан над галавой, – Ды Ружа-гімназістка Заўважыла – Яго. Нарцыс – той квет апеты, Магнат яго айцец. Пах многіх Руж да гэтай Адведаў зух-малец. Ён быў зусім не хамам – Шляхетнейшых манер. Mamá яго – гранд-дама, Papá – быў мільянер. З дзяцінства пахкі дужа – Не водар, а дурман, – І гімназістка Ружа Ўскруціла з ім раман. Стварэнне апраметнай, Нарцыс той, лавелас, "Хадзі ўжо да мяне ты!" – Сказаў ёй неяк раз. Калі жыццё так пела?! І Ружа знемагла, Сказала: "Ах!" – зайрдзела – І ў чым была пайшла. Пялёсткамі-дарамі Гуляць нахабнік стаў. Mamá была з сябрамі, Каштан ужо апаў. Шукала Ружа шчасця І не зважала, як Сох ад кахання й жарсці Амаль што спелы Мак. Што можа не палёсіць, – Не думала дарма. Апалі ўсе пялёсткі – І Ружы больш няма. Ва ўлонні чорным Мака Жалобны быў спакой. Каштан гаротна плакаў, Як расквітнеў вясной.