Каляды разам з Маляванычам. Вечар дваццаць пяты. Аб дурню і залатым птаху
«Было ў ваднаго чалавека трох сыноў: двух разумных, а трэйці – дурны. Старэйшы ўмеў на скрыпцы йграць, серадольны – на дудцы, а найменшы – дурны, – усё, седзячы на печы, лучыну стругаў. Вырасла ў таго гаспадара ў садочку яблынка, а на ёй расьлі залатыя яблычкі. Аднаго разу агледзілі яны, што кажнаю ноччу не ставала аднаго яблычка...» Віншуем вас, даражэнькія, з Раством і прапануем сёння ў святочны вечар 25 снежня беларускую народную казку «Аб дурню і залатым птаху». Маляваныч будзе чакаць вас у 19:30, не спазняйцеся! І Андрусь Такінданг малюнкі ўжо падрыхтаваў. Спяшайцеся рабіць цуд на Каляды ды падтрымлівайце дзеячаў культуры, ахвяруючы любую суму ў Беларускі фонд культурнай салідарнасці: https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=7V9UZ4PSAPAF2 Глядзіце і слухайце Маляваныча ўвесь снежань штовечар у 19.30 (па беларускім часе) на каналах фонда: у Facebook https://fb.me/e/DIbqQPna і Youtube: https://www.youtube.com/c/belarusianculturesolidarityfoundation #BY_CULTURE