Чонкі - кепскае вулічнае асвятленне HD

29.09.2016
Жыхары пасёлку Чонкі (прыгарад Гомля) наракаюць на адсутнасць альбо недастатковасць вулічнага асвятлення як на цэнтральнай вуліцы, так і ў дварах. Дзеці пасля школы ў цёмны час сутак змушаны вяртацца па цямрэчы дадому. Таксама вельмі небяспечна ісці па ажыўленай вуліцы, якая асвятляецца толькі фарамі машын. Шматлікія звароты (індывідуальныя ды калектыўныя) да старшыні Чонкаўскага сельсавету Мікалая Венгера не мелі аніякага плёну. Асвятлення як не было так і няма.

Похожие видео