Буктрейлер по книге Якуба Колоса "Сымон-музыка" HD
Светлагорская цэнтральная раённая бібліятэка прадстаўляе Буктрэйлер да паэмы "Сымон-музыка" да 135-годдзя Народнага паэта Беларуси Нарадзіўся Якуб Колас3 лістапада 1882 года ў вёсцы Акінчыцы Сапраўднае імя - Канстанцін Міцкевіч 1894 год - Якуб Колас пачынае пісаць вершы 1907 - першая публікацыя 1910 год - у Вільні выходзіць першы зборнік вершаў паэта "Песні-жальбы" 1925 - выдадзена паэма «Сымон-музыка» 1929 год - абраны віцэ-прэзідэнтам Беларускай Акадэміі Навук і захоўваў гэты пост да канца жыцця 1944 - атрыманне звання "Заслужаны дзеяч навукі" 1946 год - Міцкевіч абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР - прысуджана Дзяржаўная прэмія СССР "за верш ваеннага часу" Паэма "Сымон-музыка" сваёй першай часткай нарадзілася ў 1911 г.; другая яе частка напісана ў 1912 г., трэцяя і чацвёртая - у канцы 1917 г. і апошняя - у 1918 г. У друку першыя тры часткі паявіліся ў 1917 г. ў часопісе "Вольная Беларусь", а канец паэмы - у часопісе "Вольны Сцяг" у 1921 г. У 1924 г. аўтар нанава перагледзіў і перапрацаваў паэму. Аднак не давялось пабачыць свету гэтай другой яе рэдакцыі, ужо цалкам падрыхтаваная дадруку, была украдзена Але Я. Колас не спыняецца перад такой цяжкай няўдачай. Ён мужна прыступае зноў да поэмы, і к пачатку 1925 г. з-пад яго пяра выходзіць "Сымон-музыка" ў трэцяй рэдакцыі Сымон нарадзіўся і рос таленавітым, духоўна адораным хлопчыкам. Але забітасць яго бацькоў, як і ўсіх сялян таго часу, не дазволіла ім разглядзець у хлопчыку гэты божы дар 3 Сымонкі часта кпілі, папракалі недарэчнасцю. Аднак нікому не ўдалося вытравіць з яго цягу да прыгожага, да музыкі, да мастацтва У канцы паэмы апавядаецца аб тым, як Сымон са сваёй скрыпкай і каханай дзяўчынай Ганнай ідзе ў вандроўку, каб несці людзям прыгажосць мастацтва Паэма "Сымон-музыка" - светаразуменне і светаадчуванне беларускага працоўнага сялянства - аб народных вытоках мастацтва - аб грамадскім абавязку мастака - роздум пісьменніка над гістарычным лёсам беларускага народа - жывая серыя адбіткаў беларускай сялянскай псіхікі - хараство беларускай прыроды - гісторыя пакут і надзей - аб цяжкай долі селяніна - гісторыя кахання Пры падрыхтоўцы выкарыставаны Відыа: «Сымон-музыка». Спектакль НАТ імя Я. Купалы паводле аднайменнай паэмы Якуба Коласа. Рэжысёр-пастаноўшчык — Мікалай Пінігін