Каранаваная Богам HD

01.07.2018
Клічаш нас, І з нязьлічаных шляхоў нашы крокі да Цябе імкнуцца. Прад Твой Трон. Там, дзе валадарыць Ён, Пан Спрадвечны, Адкупіцель, Збаўца. Укаранаваў Цябе Пан хвалы, Маці-Каралева Неба і зямлі. Прыпеў: Каранаваная Богам, абарані наш Край! З розных жыцьця дарогаў сваіх дзяцей пазьбірай. Ты апранулася ў сонца, зоркі ў Тваіх валасах. Маці Любові бясконцай, вядзі нас на свой шлях. Вядзі нас на свой шлях! Там, дзе Ты, Адыходзіць боль і страх, і жыцьцё нанова расцьвітае. Атулі Нас апекаю сваёй беззаганай, Дзева прасьвятая! Сьпевы і ўсьмешкі, мары ўсе свае Да Цябе і Сына сёньня мы нясем. Прыпеў. Coda: Каралева Беларусі, Атулі апекаю сваёй! Каб у радаьці і ў скрусе Нам да Сына крочыць за Табой. Каралева Беларусі, Атулі апекаю сваёй! Каб у радасьці і ў скрусе Нам да Сына крочыць за Табой.

Похожие видео

Показать еще