"Кадаш" - Божа мой, гэта Ты

15.10.2012
http://catholic-songs.ru/player.php?id=13&sgr=19 Божа мой, гэта Ты, гэта Ты! Я Цябе па жыцці сустракаю, Калі кветкі збіраю ў цішы І ў дарозе кагосьці вітаю. Як цудоўна стварэнне Тваё, Мне усюды Твой чуецца голас, З ветрам лісця гудзе і пяе, Сэрца шэпча, як спеючы колас. Гэты горы, пакрытыя мхом, Гэты рэкі, што поўняцца пенай, Гэты бераг, з гарачым пяском, Гэта сонца, з зорачнай зменай. Я паўсюды бачу Твой след І Твой подпіс, з вялікім размахам На далоні трымаеш сусвет, Каб жыццё не спынілася крахам. Падарунак даеш нам - дзяцей, Каб для іх маглі мы стаміцца. І таму я хачу ўсё мацней Да Цябе, о мой Божа, маліцца. Навучыў Ты мяне так спяваць, Што і смутным дадам весялосці, І хачу я, мой Бог, танцаваць Для цябе, толькі не для кагосьці. Як цудоўна ўсё, што Тваё. Ты не думаў, як я разлічуся: За дарма, проста так дорыш мне Ўсё добрае, чым ганаруся!

Похожие видео