Зэкаў Анатоль "Загадкі і лічылкі"

01.12.2019
26 студзеня 2016 года ў дзіцячай бібліятэцы №10 г. Мінска адбылася творчая сустрэча з Анатолем Зэкавым. ***************************************************************** Пісьменнік і паэт Анатоль Зэкаў імкнуўся не проста расказаць пра свае творы, але даць дзецям магчымасць стаць актыўнымі ўдзельнікамі казачнай дзеі. У гэтым яму дапамаглі гульні, інтэлектуальныя заданні і спецыяльныя «казачныя» пытанні. Напэўна, дарослым няпроста адказаць на гэтыя пытанні. А вось дзеці справіліся з заданнем «на ўра»! За што і атрымалі прыемныя падарункі ад арганізатараў. :-) ******************************************************************** Анатоль Мікалаевіч Зэкаў (нар. 20 студзеня 1955; вёска Патапаўка, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі паэт, празаік. Творчасць Першы верш апублікаваў у газеце "Піянер Беларусі" ў 1969 годзе. Выдаў кнігі паэзіі "Боль сумлення" (1989), "Аварыя сумлення" (1996), "Зона кахання" (2003), "Лісты да цябе" (2005), "Чарнобыльскі вецер" (2006), "Промнік позірку твайго" (2008), прозы "Вясельнае падарожжа ў Стамбул" (2000), "Генеральскі нумар" (2011), сатыры і гумару "Дуэль" (1994), "Дуэль-2" (1995), "Па самую плешку"(2003), "Кругі ў галаве" (2007), "Каханне на снезе" (2011), для дзяцей "Чатыры зярняткі" (2000), "На арэхавым кані" (2003), "Мянтуз сярод мядуз" (2007), "Зязюля Гулюля" (2011). Напісаў таксама кнігу ўспамінаў пра Алеся Пісьмянкова "Алесь" (2007). Вершы Анатоля Зэкава перакладаліся на рускую, таджыкскую і чувашскую мовы. На асобныя з іх напісаны песні. Прэміі і ўзнагароды Залаты купідон (2007; сатыра і гумар) Літаратурная прэмія імя Васіля Віткі (2009).

Похожие видео