Данчык - Беларусачка (1989)
Музыка Юрыя Семянякі Словы Алеся Ставера Я гляджу на твае косы русыя - Не магу наглядзецца ніяк - Беларусачка, беларусачка, Дарагая сяброўка мая. У краёх незнаёмых, нязведаных, Буду ў радасці я ці ў журбе, Беларусачка, беларусачка, Не забуду ніколі цябе. Я вярнусь да цябе, сінявокая, Калі ў кветкі адзенецца гай, Беларусачка, беларусачка, Ты хоць зрэдку мяне ўспамінай!