Віталь Рыжкоў / "Два скрыпачы"
два скрыпачы праз поле ваенных дзеянняў з руінаў філармоніі ў ціхае «будзем» бягуць нарэшце адзін з іх падае, паранены, другі вяртаецца, узвальвае на плечы першага і пачынае яго цягнуць першы доўга трывае боль, а пасля пачынае трэнас: сымон, бог з табой, якога хрэна?! сымон, твая каханая здраджвала табе са мной, цяпер, каб здрадзіць ізноў, вярнулася да цябе, скажы шчыра, думаеш, ты — сапраўдны мужчына? бо мужык даўно з цябе выпарыўся, знік у кірунку нябёсаў. у рэшце рэшт, ты няправільна трымаеш смык, ты няправільна мяне нясеш! мы маглі б быць з табой кім заўгодна, мы маглі б быць зусім не музыкі, калі б не гэты пракляты бліц- крыг, распачаты імперыяй; мы не бярэм удзелу ў вайне — і кааліцыі напляваць, як мне цяпер баліць. галоўнакамандуючы не мае музычнага слыху, таму як дырыжэр ён ніякі, ён ніколі не ўчуе вайну усё супраць нас, сымоне, і нашы з табою шанцы — нуль. сымон, кінь мяне проста тут дзеля нашых сыноў я такі, ты ведаеш, здолею выкараскацца ізноў ты слабак, сымон, таму ты мусіш бегчы адзін і сына свайго абдымі і скажы, што ён мой сын ты мамчын сынок, сымон! — чулася наўздагон http://budzma.org/category/chorna-byelyya-vyershy