Вальжына Цярэшчанка - Падарожным (2003)
Словы Уладзіміра Жылкі http://bk.knihi.com/zylka/zylka1.html#108 Падарожным, Божанька, Ды не лёгка йсці. Не відаць дарожанька - Цяжка ў беспуцці. З тропу, сцежкі роднае Збіліся дзяды, І гады нягодныя Замялі сляды. А душа мужычая І да гэтых пор Па старому звычаю Моліцца да зор. Нашы сёстры, мацеркі Сэрцам у жальбе, Пацеры у пацеркі Ніжуць да Цябе. Над мінучай славаю, Гучнаю, як звон, Над вялікай справаю, Кінутай ў палон.