Глядзі / Mattete goran — «Хайдзі, дзяўчынка Альпаў» / Heidi, Girl of the Alps (беларускі кавер) HD
Падтрымай праект праз краўдфандынг - https://www.talaka.org/projects/3462/about “Глядзі” — гэта беларускі кавер песні Mattete goran з мультсерыяла Heidi, Girl of the Alps («Хайдзі, дзяўчынка Альпаў»). Мультсерыял зняты японскай студыяй Zuiyo Enterprises па аповесці «Хайдзі» швейцарскай пісьменніцы Яганы Шпіры. Прэм’ера адбылася ў 1974 годзе на телеканале BS Fuji. Адзін са стваральнікаў – Хаяа Міядзакі — адмыслова наведваў Швейцарыю для дакладнага адлюстравання прыроды. Вытворчасць Gavarun.by Спявае Aljaksandra Grahovskaya (https://www.facebook.com/agatka.dreamband/) Аўтар перакладу Ksienija Kapica (https://vk.com/id132601854) Original song – Mattete goran (まっててごらん) Heidi, Girl of the Alps (1974) OST 06 ED. Mattete goran sung by Kumiko Ōsugi, Nelly Schwartz. Heidi, Girl of the Alps (アルプスの少女ハイジ Arupusu no Shōjo Haiji) Тэкст: Калі дзьверцы адчыніш У хлявок, што сенам пахне Адсунься і сачы Глядзі, як дзіця-мальгавінка бяжыць! Пара казьлянятак жвава скочуць услед Над галовамі сонца свае промні лье Калі раптам пачуеш Малых ножак тупат, што блізіцца Адсунься і сачы Глядзі, да цябе мальгавінка бяжыць!