Конкурс "Лаві фэйк!"

18.02.2020
“Лаві фэйк!” конкурс для творчых падлеткаў і школьных медыя Вітаем! Ты вучань 8–11 класа (ці табе ад 14 да 18 гадоў)? Ты бачыш, што людзі каля цябе вераць тэлевізару, паддаюцца на маніпуляцыі ў сацыяльных сетках, а можа праз інтэрнэт некага цкуюць? Ты ведаеш, як ім дапамагчы? Тады гэты конкурс для цябе! Падзяліся гэтымі ведамі, пакажы, як праблему можна было б вырашыць. і атрымай каштоўныя падарункі! Твой медыя-праект, магчыма, дапаможа тым, хто некрытычна ўспрымае ўсё, што кажуць з экрана; не правярае надзейнасць крыніц інфармацыі; не ўмее адрозніць факты ад меркаванняў; не ведае спосабаў маніпуляцыі з боку СМІ; трапляе пад уплыў рэкламных хітрыкаў; не разумее, што трэба абараняць свае персанальныя дадзеныя; не можа даць рады інтэрнэт-тролям ці тым, хто ў сацыяльных сетках здзекуецца з іншых… Прапануем табе выпрабаваць свае сілы ў ролі медыямэйкера і мэдыяэксперта! Выкажы сваё меркаванне ў любым медыйным жанры на тэму «Быць медыяпісьменным — гэта проста!» Намінацыі: 1 Мультымедыя — аўдыё ці відэа: кліп, міні-фільм (не даўжэйшы за 7 хвілін), анімацыя, серыя сторыз, навучальны відэаролік, падкаст, тэле- ці радыёперадача для школьнага тэлебачання і г.д. 2. Графічныя медыя: інфаграфіка, фота і фотарэпартаж, плакат, комікс, і г.д. 3. Тэкставыя медыя: лонгрыд, блог, пост (група ці старонка) ў сацыяльнай сетцы, артыкул у школьнай прэсе, журналісцкае расследаванне, рэпартаж і г.д. 4. Інтэрактыўныя медыя: гульня, квіз і г.д. Агульныя патрабаванні: аўтары павінны прытрымлівацца журналісцкай этыкі і стандартаў, лічыцца з аўтарскімі правамі; пажадана конкурсную работу выканаць на беларускай мове. Прыняць удзел у конкурсе вельмі проста: 1. Падумай, якія, на твой погляд, ёсць праблемы ў карыстанні прадукцыяй мас-медыя. 2. Выберы адну праблему і падумай, як можна яе вырашыць. Але ты ж разумееш, што інфармацыя для тваёй бабулі і для твайго сябра павінна быць пададзена па-рознаму. 3. Выберы медыйны жанр і намінацыю, якія найбольш адпавядаюць пастаўленай задачы і тваім уменням стваральніка. 4. Пры стварэнні свайго медыяпраекта прытрымлівайся журналісцкай этыкі і стандартаў, паважай аўтарскія правы. Каб больш даведацца пра гэта, пачытай наш дапаможнік для стваральніка медыя. (http://www.nastaunik.info/node/16574) 5. Прышлі свой праект ці спасылку на яго на адрас mediakonkurs2020@gmail.com з тваім прозвішчам у тэме ліста і намінацыяй (Прыклад: Саша Кавалевіч_ Мультымедыя). 6. Запоўні анкету-заяўку ўдзельніка Конкурса: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdvf9IZH1Kf6U8LsvYHRtKqHE4mm4pfiOMnIhvtS27Zky4Vaw/viewform 6. Не забудзься назваць настаўніка ці кіраўніка, які вам дапамагаў (калі такі ёсць). Для яго таксама прадугледжаны дыплом. 7. На цырымоніі ўзнагароджання плануюцца сэлебрыці, чырвоная дарожка, фота з найлепшымі медыястваральнікамі краіны, сюрпрызы... Работы прымаюцца да 15 красавіка 2020 года. Ацэньваць праекты і вызначаць пераможцаў будзе прафесійнае журы. Гэта добрая магчымасць зрабіць карысную справу і зая

Похожие видео