Урачыстасць Хрыста Валадара. Пра "авечак і казлоў" і крыху "пачакуноў". (ENG RUS DE PL) HD

22.11.2020
Сярод розных начальнікаў і валадароў ёсць такі Валадар, з якім ніхто не параўнаецца. Хрыстос – Валадар Сусвету. Ён мае абсалютную ўладу. Апірашча Яго ўлады - праўда. Гэты Цар не мае патрэбы бараніць свайго трону, бо проста не існуе больш моцнага караля чым Ён. Праз атрыманую перамогу над смерцю, Ён пераканаў, што з’яўляецца Валадаром над усім што ёсць, і, ў тым ліку, таксама над гісторыяй і часам. Валадар, якому адзінаму прыналежыць найвышэйшая слава і пашана, сам ад нас не патрабуе ўшанавання коштам змяншэння нашага гонару. Гэта той Валадар, панаванне каторага здзейсняецца ў служэнні. Ён не прышоў на зямлю, каб Яму служылі але каб служыць. (пар. Мц 20,28) Яшчэ праз прарока Эзэхіэля Валадар прадказваў як будзе панаваць. Сябе самога параўноўваў з пастырам і абяцаў: “Я буду пасвіць авечак Маіх і cам буду ўкладваць іх на адпачынак... згубленую адшукаю, зведзеную прывяду назад, параненую перавяжу і аслаблую падмацую, а тлустую і моцную буду сцерагчы, буду пасвіць яе ў праўдзе. “ (Эз 34, 15-16). Хрыстос такі Валадар, які дапамагае тым хто ў патрэбе, а хто не мае недастатку, над тым клапоціцца, каб і не меў, і “пасвіць яго ў праўдзе". Бо і “Валадарства Яго гэта не справа таго што есцца і п’ецца” (Рым 14, 17), гэта не “стабільнасць" і “дабрабыт" але “справядлівасць і супакой" (Рым 14, 17). А які ж супакой без праўды? Валадар, зрэшты, і сам называў сябе “Праўдай".(Ян 14, 6). Падаецца, кожнаму проста зразумець тайну Валадарства Хрыста ды стаць Ягоным падданым. Дзеля гэтага таксама Валадар не маўчыць але настаўляе. Слова з Бібліі кажа: “з неба даў Ён пачуць табе голас Свой, каб навучыць цябе...” (Дрг 4,36). Больш за тое, дапамогай Яму ёсць кожны святар і пастыр, якія нібыта вяшчальнікі агучваюць волю Валадара. І вось кожны пастыр, пакліканы да таго, каб быць голасам Хрыста. І голас Царквы, голас Касцёла, таму павінен гучаць без аглядкі на моцных гэтага свету, бо вінен пазаставацца выключна верным Нябеснаму Цару. Некаторыя пастыры гаворачы пра Беларусь сёння, кажуць: “Ці не лепш нам часам прамаўчаць у чаканні, калі адкрые Гасподзь Сваю волю і памаліцца, каб Гасподзь сказаў Сваё слова, чым казаць слова простае, чалавечае, якое замест змены прыводзіць да раздражнення?” Я не хацеў бы сам адказваць на пытанне, перакручанае ў такой форме. Але ў замен прапаную паслухаць Божы наказ, дадзены прароку Ісаі: “Заклікай голасна, ня стрымлівайся; узвысь голас твой, каб быў, як труба, і пакажы народу Майму на беззаконьне яго...” (Іс 58,1) Вынікае, што прамаўчаць можа і можна, але толькі не таму, хто ёсць пастырам. Маўчанне пастыра ў той час, калі нават авечкі не маўчаць, немагчыма назваць праяўленнем мудрасці і вернасцю ў служэнні. Той момант, калі шалеюць ваўкі, а голас авечак лепш чутны, чым голас пастыра, ставіць пад сумніў патрэбнасць самаго пастыра. Пастыр, вядома, патрэбны дзеля таго, каб у гэтым свеце мог ясна гучаць голас Валадара Хрыста, і каб кожная авечка магла беспамылкова знаходзіць шлях, дзякуючы голасу пастыры. Так ці ж можа, напрыклад, па

Похожие видео