"Песняры" - Каханне (1974)

23.04.2010
Словы Якуба Коласа Музыка Ігара Лучанка і Уладзіміра Мулявіна Аранжыроўка Уладзіміра Мулявіна http://www.pesnyary.com/song-51.html - Скажы мне, Ганулька, ці любіш мяне? - Люблю - ты сказала, аж сэрца мне схне. - Ганулька, Ганулька, павер, зразумей,- Я ў свеце не бачыў кахання шчырэй. Ці помніш ты, Ганна, шчаслівы мамент, Як граў у нас на дудцы нябожчык Вінцэнт? А Нёман спакойна, спакойна дрыжаў, І месячык ясны на нас паглядаў. - Скажы мне, Ганулька, ці любіш мяне? - Люблю - ты сказала, аж сэрца мне схне. Ганулька, Ганулька, павер, зразумей,- Я ў свеце не бачыў кахання шчырэй. Драў горла ў лозах за рэчкаю грач, І грукаў у сцену рагамі маркач. На жэрдзі мы селі ў змроку маўчком, І я прытуліўся к табе плечуком. - Скажы мне, Ганулька, ці любіш мяне? - Люблю - ты сказала, аж сэрца мне схне. Ганулька, Ганулька, павер, зразумей,- Я ў свеце не бачыў кахання шчырэй. І лапці з-за спіны мае ты зняла, Анучы ў Нёман ты мыць панясла. Язык мне адняўся, я сліну глытаў, А потым нясмела цябе запытаў: - Скажы мне, Ганулька, ці любіш мяне? - Люблю - ты сказала, аж сэрца мне схне. Ганулька, Ганулька, павер, зразумей, - Я ў свеце не бачыў кахання шчырэй.

Похожие видео