"Я нарадзіўся тут" - Беларуска (2000)
Музыка Змітра Вайцюшкевіча Словы Ларысы Геніюш Калі цябе, мілы, Краіна пакліча за родны змагацца парог, то суму не будзе ў мяне на абліччы і страху не будзе ў грудзёх. Дзявочае сэрца ў хвіліне так важнай ад жаху мацней не забе, а буду не менш за цябе я адважнай, каб сілы дадаці табе. Ты пойдзеш у бой, а я плуг пакірую, каня накармлю, напаю, — і так абаронім, засеем, збудуем з табою Краіну сваю.