Лявон Вольскі - Служы-служы, салдацік (2008)
http://lvolski.livejournal.com Паставяць цябе ў шэраг, таварыш дарагі. Жыццё пачнеш ты мераць крокам з левае нагі. Дадуць табе пілотку, павесяць аўтамат, І скажа стараслужачы, дасведчаны салдат: Прыпеў: Служы-служы, салдацік, Служы, як дзед служыў: Рабіў прыгожы канцік І падкаўнерык шыў! Служы-служы, салдацік, Служы, як дзед служыў: Па самаволках лазіў, Гарэлачку глушыў! Там на палітзанятках табе распавядуць, Як звер з мянушкай НАТА нас хоча праглынуць, Пра ворагаў народа, пра мір над галавой. Пабудка будзе горам і радасцю адбой. Прыпеў: Служы-служы, салдацік, Служы, як дзед служыў: Спаў на палітзанятках І дзень за днём лічыў! Служы-служы, салдацік, Служы, як дзед служыў: Па самаволках лазіў, Гарэлачку глушыў! Ды час мінае хутка, і вось ужо цяпер Ты, братка - стараслужачы, дасведчаны жаўнер. Ты расшпіліў каўнерык і пасмы апусціў І маладых жаўнераў жыццю штодня вучыў: Прыпеў: Служы-служы, салдацік, Служы, як дзед служыў: Рабіў прыгожы канцік І падкаўнерык шыў! Служы-служы, салдацік, Служы, як дзед служыў: Па самаволках лазіў, Гарэлачку глушыў!
Похожие видео
Показать еще