Андрусь - Балеро HD
Каля выхаду з метро, Ля цэнтральнай крамы, Ты нібыта балеро ў бясконцай драме. Рукі ногі пры табе, Галава на шыі, Справу следчы камітэт На цябе не шые. Дык, Што ж ты гора балеро Ніткаю прышыты Да парэпаных муроў Гарадской арбіты. Каля выхаду з мэтр Ля цэнтральнай крамы Разбаўляеш кроў віном З вечара да рана Рана, рана Незагойная З вечара да рана Апантаны я. Рана, рана Незагойная Ля цэнтральнай крамы з пляшкаю віна. Рану загаіць бухлом Марна спрабавалі, Калектыўны балеро Танчыць Край на краі. Годзе гора заліваць, Паглядзі цвяроза, Парадыгму памяняць, Нам яшчэ не позна. #takindang #культпратэст #культпротест #cultprotest Даўно думаў напісаць песню пра менскую цэнтральную краму, гэта культавае месца. Раней, з прыяцелямі музыкамі, часцяком збіраліся ў Цэнтральным, пілі, размаўлялі за жыццё, елі слойкі. Шмат хто і дагэтуль застаўся, не выйшаў з той крамы, на жаль.
Похожие видео
Показать еще