Раман Абрамчук "Я не люблю"
Запіс з прэзентацыі альбому "Мая сакральная геаграфія" ў Графіці 16 ліпеня 2013 г. Словы: Burbalka Я не люблю салодкую гарбату, І мокры сьнег, зацёкшы пад каўнер... Я не люблю, калі дзяўчыну - матам, Ў тым ліку не люблю, калі мяне... Я не люблю, калі ты мне ня верыш, Хоць ведаеш - ніколі не маню... І зачыняеш перад носам дзьверы, Табе ж ніколі я не зачыню... Я не люблю, калі мяняюць веру, Анафемаў бязглуздых згарача, Я не люблю разумнікаў ня ў меру... Калі гарбату называюць "чай". Я не люблю скэптычныя ўсьмешкі, Цынічныя ж я перажыць змагу, Я не люблю ісьці у вецер пешкі, Ўжо лепей хутка ў вецер пабягу. Я не люблю, калі плююць на Бога, Яму таксама ўсё ж не напляваць, Я не люблю пракладываць дарогу, Але як трэба - буду пракладаць. Я не выношу гадасьцяў у сьпіну, Трываць за сьпінай плётак не хачу, Ды часам і сама бывае кіну.... А потым споўніцы за ўсё плачу... Я не люблю рабіць табе балюча, Хоць часам гэта з дурасьці раблю. Я не люблю, калі кампутар глючыць, Цябе ж я нават з глюкамі...