Яўгенiя Янiшчыц "Прызнанне вачамi" HD
Яўгенiя Янiшчыц "Прызнанне вачамi". Чытае Яна Хадановix, актрыса тэатра-студыi кiнаанцёра. Столькі светлай журбы у паглядзе, Бы купальскі касцёр не ачах. У сто першым, ў стотысячным радзе Я пазнаю Цябе па вачах. Колькі зор маладых, невядомых! Колькі неба на лёгкіх плячах! Паміж твараў чужых і знаёмых Я шукаю Цябе па вачах. Мо на вольнай дарожаньцы лепей Спазнаваць адрачэнне і страх? Ад бяды, ад агню хай аслепну — Я убачу Цябе па вачах. Ах, якога святла біятокі Прашываюць — і рвуцца па швах? Як жывецца Табе, мой далёкі, — Я спытаю Цябе па вачах. Што ж так снішся глухімі начамі З лёсам неба на цяжкіх плячах? Не страляй залатымі вачамі! ...Адчуваю Цябе па вачах.