Віктар Шалкевіч - Гарадоцкі раманс (1996)

20.12.2009
Калі на захадзе забліскаюць зарніцы, I сон паморыць і жывёлу, і людзей, Прыходзь тады, мая Марыська, да крыніцы - Як мае быць, нам заспявае салавей. Закрэхчуць жабы гэтак млосна ў балоце, Як быццам заўтра не крахтаць ім і не жыць. I пры паваленым "Яновічавым" плоце Мы станем ціхенька і будзем гаварыць. Быў я у Гайнаўцы ў мінулым панядзелку. Вазілі з бацькам на продаж воз гаршкоў, I даў стары мне трохі грошай на гарэлку, А я замест карчмы у краму - шасць цішком. Забег у надта у пажондную я краму, Дзе мае гэшэфт пан сам Валовіц Абрам. I, сталкаваўшыся з Валовіцам Абрамам, Купіў пярсцёнак. Прыйдзеш, то табе аддам. Во, певень заспяваў. За ім другі і трэці. На лямпы фукнуў працай здушаны народ. Цябе ж, Марыся, пэўна, недзе носяць чэрці. Хай лепш прынеслі б пад "Яновічавы" плот. Пара ісці, напэўна, трэцяя гадзіна, Бо месяц ссунуўся за Крынкаўскі балышак. I з плота я цягнуў здаровую тыніну, Каб чым было мне адбівацца ад сабак.

Похожие видео

Показать еще