"Бяспечны LIVE" з Koob Dele у падтрымку прытулку для жанчын HD

18.06.2020
18 чэрвеня а 20.30 адбудзецца канцэрт Koob Dele (Валерыі Дэле) вакалісткі гурта “Dee Tree” у падтрымку прытулку для жанчын, якія пацярпелі ад хатняга гвалту. Дабрачынны канцэрт арганізаваны Асамблеяй НДА Беларусі ў супрацы з праграмай “Бясьпечны LIVE”. Падчас канцэрту да музыкаў далучыцца кіраўнічка прытулку для ахвяраў хатняга гвалту ГА “Радзіслава” Вольга Казак і раскажа болей пра збор сродкаў і дзейнасьць па падтрымцы жанчынаў, якія апынуліся ў складанай жыцьцёвай сытуацыі. Гэтым канцэртам Асамблея НДА, праграма “Бясьпечны LIVE” і Koob Dele хочуць падтрымаць сбор сродкаў на існаваньне шэлтару. Ты можаш далучыцца да нас на канцэрце і ахвяраваць камфортную для цябе суму праз плятформу “Імёны”: https://imenamag.by/projects/shelter Падключайся да нас у чацьвер а 20.30, далучайся да гутаркі з музыкамі на сапраўды важныя тэмы.

Похожие видео