Сойка спявае на кармушцы ў Белавежскай пушчы HD
Глядзі, на нашай анлайн-кармушцы ў Вуглянах ласуюцца сойкі: https://birdwatch.by/stalouka-2022!☺ Няспешна паназіраць за гэтымі птушкамі зблізку ў жывой прыродзе не часта ўдаецца: яны вельмі рухавыя. Зараз у цябе ёсць магчымасць уважліва разгледзець самца сойкі і заадно паслухаць яго спеў. У гэтым матыве ўжо выразна чуваць вясновыя ноткі! Калі вясна ўбярэцца ў сілу, сойкі будуць спяваць тую ж песню, толькі значна гучней. Запамінай гэты голас, каб наступным разам пазнаць яго сярод іншых гукаў прыроды!