Данчык - Аксамітны летні вечар (1990)

15.04.2012
Музыка Віталя Навіцкага Словы Сержука Сокалава-Воюша http://www.spievy.zmk-by.org/maly_padarozhny.htm Аксамітны летні вечар ахінуў зямлю. Я вазёрную сінечу вуснамі лаўлю, Моўчкі слухаю у росах песню салаўя... Над маім лунае лёсам Беларусь мая! А над лесам - над сусветам - выпрастаў крыло залацісты човен-ветах - зорнае вясло. Стан дзявочы Белай Вежы, подых ручая... Я адной табе належу, Беларусь мая. Там, дзе гойдае вятрыска залаты мурог, паўставалі камяніскі ля тваіх дарог. Чырванее ранні золак, рэха у гаях А ў грудзях тваіх асколак, Беларусь мая. Мне краёў чужых не трэба. Як ні варажы, не хачу чужога хлеба, радасцяў чужых, бо чужына сэрца джаліць, цісне як змяя, бо гукае з дальніх даляў Беларусь мая!

Похожие видео