Аракелян: у беларусаў ёсць стрыжань | Аракелян: у белорусов есть стержень HD
За некалькі апошніх месяцаў Павел Аракелян даў безліч дваровых канцэртаў. Лагічным вынікам такой музычна-грамадскай актыўнасці стала затрыманне яго адразу пасля чарговага выступу, суд і 15 сутак за кратамі. Але і гэтыя канцэрты, і гэтыя “суткі” толькі пераканалі музыканта ў тым, што беларусы нарэшце паказалі, што ў іх ёсць… стрыжань. І яны здольныя на ўчынак, гатовыя, нават рызыкуючы свабодай і здароўем, адстойваць свае правы. Пра тое, што дае сілы беларусам супрацьстаяць сістэме, чаму лічыць беларусаў — сваім народам, а песні піша выключна па-беларуску, мы і разважаем у чарговым выпуску "Ідэі Х" з Паўлам Аракелянам.