Пропаганда Белсата или что нам втирают Поляки!

05.07.2017
Пропаганда Белсата или что нам втирают Поляки! Записывайся! https://www.youtube.com/channel/UCKjiMksCvnTcoSZeMBtRbMg Если кто не знает! Анато́ль Уладзі́меравіч Лябе́дзька (нарадзіўся 27 чэрвеня 1961 году) — беларускі палітычны дзяяч, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП). Нарадзіўся 27 чэрвеня 1961 году ў вёсцы Трылес Стаўпецкага раёну Менскай вобласьці. Працаваў трактарыстам у калгасе. У 1985 годзе скончыў факультэт гісторыі і францускай мовы Менскага пэдінстытуту, у 1993 юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Дэпутат Вярхоўнага Савета 12-га і 13-га скліканьняў. Падчас выбарчай кампаніі 1994 году падтрымаў Аляксандра Лукашэнку. Намерваўся атрымаць пост міністра замежных справаў, але з-за канфлікту пакінуў прэзыдэнцкую каманду. Уступіў у АГП, быў абраны намесьнікам старшыні гэтай партыі. 15 красавіка 2000 году абраны старшынём АГП. Анатоль Лябедзька знаходзіўся шмат разоў пад арыштам за ўдзел у несанкцыянаваных пратэстах і маршах, у прыватнасьці, адзін з арыштаў Лябедзькі быў ажыцьцёўлены неўзабаве пасьля таго, як ён выступіў у Сэнаце ЗША і на сустрэчы АБСЭ ў кастрычніку 1999 году, заклікаючы да ўвядзеньня абодвума органамі санкцыяў супраць Лукашэнкі; некалькі разоў вінаваціўся ў паклёпе на прэзыдэнта; быў зьбіты поруч сваёй хаты людзьмі ў масках, якія, як ён сьцьвярджае, былі зьвязаныя з Лукашэнкам. Пасьля парлямэнцкіх выбараў у кастрычніку 2004 году, якія аб’ядналі з рэфэрэндумам па пытаньні дазволу Аляксандру Лукашэнку балятавацца на трэці тэрмін, Анатоль Лябедзька разам зь іншымі лідэрамі апазыцыі 18 і 19 кастрычніка вывеў каля трох тысячаў пратэставалых на вуліцы Менску, яны абвінавацілі ўладу ў фальсыфікацыі вынікаў выбараў, што было адзначана ў справаздачах назіральнікаў за выбарамі ад АБСЭ. На другі дзень пратэсту, 19 кастрычніка, Лябедзька быў арыштаваны разам з двума іншымі лідэрамі апазыцыі — Мікалаем Статкевічам і Паўлам Севярынцам, а таксама фатографам «Associated Press», які асьвятляў акцыю пратэсту. Падчас арышту Анатоль Лябедзька быў моцна зьбіты супрацоўнікамі міліцыі, пасьля чаго ён апынуўся ў лякарні з пашкоджаньнямі чэрапа, зламанымі рэбрамі і ўнутранымі пашкоджаньнямі. На Кангрэсе дэмакратычных сілаў у кастрычніку 2005 году Лябедзька саступіў некалькі галасоў Аляксандру Мілінкевічу, які стаў (з наступнай падтрымкай Лябедзькі) адзіным кандыдатам ад апазыцыі на прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году ў Беларусі. 22 красавіка 2008 году на чарговым зьезьдзе АГП, Анатоль Лябедзька пераважнай большасьцю галасоў быў пераабраны старшынём партыі. У 2008 годзе балятаваўся ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь. 21 сакавіка 2010 году на 13 зьезьдзе АГП перавыбраны старшынём абсалютнай большасьцю галасоў. У ноч з 19 на 20 сьежня 2010 быў скрадзены невядомымі са сваёй кватэры. Потым утрымліваўся ў СІЗА КДБ з абвінавачваньнямі ў арганізацыі масавых беспарадкаў. 11 студзеня 2011 году Amnesty International прызнала Лябедзьку вязьнем сумленьня. У красавіку 2011 году быў адпушчаны на волю. Сила Справед

Похожие видео

Показать еще