Павел Латушка пра Рамана Пратасевіча на брыфінгу МЗС у эфіры «Белсат» HD

15.06.2021
• Мы ўжо не раз казалі, што затрыманне Рамана Пратасевіча мела мэту адвесці ўвагу СМІ і грамадства ад галоўнай праблемы – у Беларусі кіруе дыктатар, які гвалтоўна ўтрымлівае ўладу. • Другая мэта ўчорашняга выступу Пратасевіча у МЗС – гэта дэматываваць беларускі народ. Я хачу звярнуцца да беларусаў, каб яны не верылі ў гэтыя рэчы дыктатарскай прапаганды, якая выкарыстоўвае спецслужбы для дэматывацыi і перакананні нас у тым, што ў нашых шэрагах разлад. Гэта робіцца для таго, каб людзі перасталі змагацца за светлае і чыстае, за што яны выходзілі ў жніўні. • Трэці фактар – гэта спроба пазбегнуць жорсткіх санкцый, якія цяпер рыхтуюцца Еўразвязам і ЗША. У тым ліку мае значэнне і сустрэча Байдэна і Пуціна, на якой плануецца абмяркоўваць і праблему Беларусі. • Захад не купіцца на такія штучкі. Мы бачым, што размова ідзе з закладнікам рэжыму. Фактычна Раман Пратасевіч знаходзіцца ў палоне, і верыць яго словам практычна немагчыма. • Стаўленне да гэтай прэс-канферэнцыі ярка характарызуюць дзеянні журналістаў BBC, якiя пакінулі сустрэчу, публічна адмовіўшыся ад удзелу ў гэтым спектаклі.

Похожие видео

Показать еще