«Абрыдла глядзець». Магілёвец за свае грошы адрамантаваў пад’езд

22.08.2019
Віталь Пятроў працуе ў будаўнічай арганізацыі цесьляром. Ягоная кватэра ў адным з дамоў на Пушкінскім праспэкце ў Магілёве. Дзевяціпавярховіку больш за 40 гадоў, і значная частка яго жыхароў — людзі сталага веку. Суседзі на агульным сходзе абралі Віталя старшым у пад’езьдзе. Цяпер ён пільнуе парадак у ім. Правіць тое, што не пасьпяваюць камунальнікі. Месяц таму ён адрамантаваў на ўваходзе ў пад’езд ганак з паветкаю. Завіхаўся каля іх цягам тыдня ў вольны ад працы час. На матэрыялы патраціў больш за 100 рублёў (50 даляраў) уласных сродкаў. Зь вёскі прывёз каткі ад сялянскіх калёс, якімі аздобіў атынкаваныя нанава сьцены, і зрабіў лаўку. Радыё Свабода www.svaboda.org

Похожие видео