Сабакі пад цягніком | Собаки под поездом HD

26.12.2016
http://belsat.eu/news/yany-apuskali-galovy-a-tsyagnik-prayazdzhau-nad-imi-neveragodnaya-gistoryya-sabachaj-vernastsi/ Цягам двух дзён два сабакі былі разам на чыгуначных рэйках нягледзячы на смяротную небяспеку. У сацыяльных сетках зʼявіліся фота і відэа пра двух сабакаў з сяла Цэглаўка ў Закарпацці. Паводле карыстальніка «Facebook» Дзяніса Малафеева, які змясціў аповед, два дні запар кабель ахоўваў сваю сяброўку, якая ляжала параненая на рэйках. «Некалькі спробаў прыбраць жывёліну з рэйкаў не мелі плёну, бо кабель усяляк абараняў яе ад нас! У пэўны момант я заўважыў цягнік і мне стала не па сабе. Пачуўшы сігнал машыніста, кабель падышоў да сукі, прыціснуўся і лёг побач з ёй. Абедзве жывёліны апусцілі галовыі цягнік праехаў. Рабяты, кабель рабіў так двое содняў запар!», – піша Дзяніс Малафееў.

Похожие видео

Показать еще