Усё навокал крычыць: Беларусь будзе жыць! | Всё вокруг кричит: Беларусь будет жить! HD
Свабодныя @Купалаўцы прачыталі з нагоды Вялікадня верш Уладзіміра Караткевіча "На Беларусі Бог жыве" (1980 г.). https://belsat.eu/?p=1747171 Акторы выправіліся ў беларускую вёску, дзе выклалі з агню слова "Жыве". "На Беларусі бог жыве", – Так кажа мой просты народ. Тую праўду сцвярджае раса ў траве І адвечны зор карагод. Тую праўду сцвярджае Упартасць хваль, І продкаў запавет, І мовы залатая сталь, І нашых дум сусвет. Тую праўду сцвярджае Ўсё зноў і зноў Ўсім лёсам, – Няхай спакваля, – У хмарах дубоў, У вясёлках агнёў Купальская наша зямля. І няхай давядзе мне Іншая кроў, Што брашу, Як сабачы сын, – А няма нідзе Вярнейшых сяброў І прыгажэйшых жанчын. Гэта край раскрытых душ і дзвярэй, Гэты край – Твой дом і сабор… Ў нас дваццаць з лішнім тысяч рэк, Адзінаццаць тысяч азёр. Нам ёсць што піць, З падмосткаў ліць, Чым палі свае акрапіць, А як давядзе, то ёсць нам дзе І ворага ўтапіць. І тая памяць жыве не ў царкве, А ў кожнай жыве галаве: "На Беларусі бог жыве…" – І хай сабе жыве. А калі ён шле на нас кару і гнеў, – Ну што ж, – мы з ім свае: Ў вяршыні самых гонкіх дрэў Маланка з неба б’е. У вяршыні маленькіх і ніцых дрэў Маланка ніколі не б’е. І пра тое кожны пяе салавей Росным кветкам у роднай траве: "На Беларусі бог жыве", – І няхай давеку жыве. Свабодные купаловцы прочли к Пасхе стихотворение Владимира Короткевича "На Беларусі Бог жыве" (1980). Актеры отправились в беларуское село, где огнем выложили слово "Жыве". Нашая старонка – https://belsat.eu/ Расклад новых выданняў – https://belsat.eu/schedule Падпішыся на нашыя каналы Belsat News – https://goo.gl/fe2Lw9 Вот Так – http://goo.gl/Kra6Qf Белсат Life – https://goo.gl/qSjU7a Белсат Гісторыя – https://goo.gl/cfiYTj Белсат Музыка – https://goo.gl/NDB5oB Biełsat po polsku – https://goo.gl/4LdFdG Belsat in english – https://goo.gl/mtBQvM Далучыся да нас у сацыяльных сетках Па-беларуску Instagram – https://goo.gl/Vsuix6 Facebook – https://goo.gl/nWYVXF Vkontakte – https://goo.gl/vvwJyJ Twitter – https://goo.gl/CbSrPA Odnoklassniki – https://goo.gl/sXdZ4p Telegram – https://goo.gl/jMMQAc TikTok – https://vm.tiktok.com/HDLu8w/ По-русски Instagram – https://www.instagram.com/vottaktv/ Facebook – https://www.facebook.com/vot.tak.belsat/ Vkontakte – https://vk.com/vottak_belsat Twitter – https://goo.gl/J4wpAg Po polsku Facebook – https://goo.gl/b7VuoV Twitter – https://goo.gl/rmvobb In english Twitter – https://goo.gl/P3H5Qp Па ўсіх пытаннях – belsat.eu@gmail.com #Беларусь #Жыве #Easter