Рубікон. Я святар Хрыстовы, а не "дорогой священнослужитель Лукашенки".
Рубікон. Я святар Хрыстовы, а не "дорогой священнослужитель Лукашенки". “А дзе памножыўся грэх, там яшчэ больш памножылася ласка” (Рым 5,20) Сапраўды, зло якое выплеснулася з чашы граху, і пралілася кроўю нявінных ахвяраў на нашай зямлі ўвечары 9га жніўня і ў пару наступных дзён, сталася імпульсам для яшчэ больш шчодрага праліцця Божай ласкі. Абуджэнне народа, масавыя мірныя пратэсты супраць насілля аўтарытарнага рэжыму, міжканфэсійнае яднанне хрысціянскіх цэркваў у змаганні з хлуснёй і прапаведванне Праўды ва ўнісон - гэта ўсё добрыя сімптомы развіцця нашага грамадства. Гэта кажа аб тым, што ў нашых сэрцах перамагае Бог. Падзеі пару апошніх тыдняў дазваляюць нам хрысціянам казаць пра рубікон – кропку не вяртання, як пройдзеную. Ужо немагчыма вярнуцца да ранейшага статускво паміж дабром і злом у нашым жыцці. Яно зрэшты зусім і не было спакойным, бо у ім не было праўды і справядлівасці. Сёння кроў пралілася. (глядзі тут пра катаванні ў турмах https://youtu.be/28al6ZYt8Vg ) Мы ўсе без выключэння запэцкаліся ў нявінную кроў, па меньшай меры пяці чалавек. Гэтых невінаватых людзей забіў пануючы рэжым. Адгэтуль мы - беларусы будзем адрознівацца паміж сабою, толькі тым на каго гэта пралілася і апраўдала, а каго абвінаваціла. Той, хто паменяў сваё жыццё, выступіў супраць хлусні і пайшоў за праўдай – апраўданы. Той, хто спрабуе апраўдаць насілле і хлусню, ён сам дабравольна запісвае сябе ў шэраг катаў і гэта цяпер таксама і ягоныя рукі ў крыві, гэта ягонымі рукамі два тыдні таму ў турмах Беларусі катавалі людзей. Гвалцілі, не зважаючы на ўзрост і пол чалавека, мужчын і жанчын, дарослых і непаўнагадовых. Трэцяга варыянту ў такім падзеле грамадства: на катаў, якія служаць хлусні і тых, хто шукае праўды, няма. ... Рубікон пройдзены ў грамадстве. Пра гэта можна казаць, што гэта здзяйсніўшыйся факт, але няма пройдзенага рубікону ў нашых сэрцах. Бо мы, людзі, незалежна ад таго, наколькі памыліліся, заўсёды можам пачаць ізноў. Заўсёды можам стаць людзьмі. Заўсёды можам прыслухацца да свайго сумлення. .... Адразу скажу: хуткай перамогі не будзе. Прычына - занадта доўга мы дазвалялі расці злу. Чвэрць стагоддзя толькі ў новым перыядзе нашай гісторыі, а яшчэ ж да гэтага на нас ёсць неразлічаны цяжар злачынстваў камунізма з мінулага стагоддзя. А сённяшняе насілле – гэта ж прамы працяг насілля з таго часу. Тым не менш мы знаходзімся на правільным шляху. Сведчыць аб гэтым і ўдала прайшоўшы ў пятніцу 21 –га жніўня ў Мінску ланцуг пакаяння: “Курапаты – Акрэсціна. Ніколі зноў”. У ім прыняло ўдзел каля 10 тыс чалавек. (не прапусці https://youtu.be/LIuHYajcyOM) Напэўна, пасля ўчорашніх заяў Лукашэнка, некаторыя хрысціяне пачалі нервнічаць і думаць, што будзе з касцёламі, цэрквамі са святарамі. Бо ён заклікаў “асцепяніцца" святароў, прыгразіў, што дзяржава не будзе з безраліччам глядзець на тую пазіцыю, якую займаюць сёння Царква і Касцёл. У выніку ўжо сёння на беларускім радыё была адменена трансляцыя Святой Імшы з катэдральнага касцёла ў Мі