Час люстраваць Каардынацыйную раду?!

15.04.2021
Жыве Беларусь! Шчыра кажучы не хацелася капацца ў клаацы пад умоўнай назвай «новая беларуская апазiцыя». Але ёсць рэчы міма якіх прайсці немагчыма. Сябры Каардынацыйнай рады ў асобе Баграцова выказаліся супраць люстрацыі і заявілі, што прыналежнасьць да якой-небудзь арганізацыі ня можа быць падставай для прыцягнення да адказнасці, калі не даказана дачыненне асобы да парушэньняў правоў грамадзян. Так яны хочуць "пераадолець раскол паміж грамадствам і сілавікамі". Па-першае, незразумела па якім такiм праве гэтыя людзі вырашылі гаварыць ад імя беларускага народу і весці нейкія там перамовы з карнікамі. Па праве таго, што яны самі сябе прызначылі вялікімі начальнікамі? Вельмі цікава. Па-другое, сам факт удзелу ў арганізаванай злачыннай групоўцы ўтварае склад злачынства. Уступіў у групоўку - яшчэ нічога супрацьзаконнага не зрабіў, але ты ўжо злачынец, проста па факце ўдзелу ў крымінальнай супольнасці. Вельмі дзіўна, што прадстаўнікі Каардынацыйнай рады чамусьці не лічаць той жа АМАП злачыннай групоўкай. Напэўна карнікі, на іх думку, мала білі, калечылі і забівалі беларусаў. Напрыканцы хацелася б параіць Баграцову і іншым прадстаўніком Каардынацыйнай рады зменшыць абароты ў адбельванні карнікаў. Здраднікаў ніхто, нідзе і ніколі не любіў і можа так здарыцца, што беларусы знясуць не толькі злачынны рэжым, але і вас як памагатых. Падпісвайцеся на наш канал і ўсё будзе Беларусь! Мы ў Telegram https://t.me/by_partyzan​ Мы ў Facebook https://www.facebook.com/bypartyzan

Похожие видео

Показать еще