Янка Маўр. "Багіра". Кароткі змест.
Янка Маўр. "Багіра". Кароткі змест. Літаратура "Беларуская". 06 клас. Тэкст - "Беларуская палічка". Відэа і чытанне - М.Кійка. Кошка "Багіра" - кот "Жорж". Літаратура - YOUTUBE Поўны тэкст апавядання глядзіце, калі ласка, у блогу: kalandarmk.blogspot.com.by Кароткі змест: "Янка Маўр “Багіра”. Кароткі змест апавядання: “Багіра” – гэтак назвалі чорную кошку мы з маёй дачкой. Гэтая кошка прыбілася да нас аднойчы ўвечары, калі мы вярталіся дахаты ў адзін з марозных вясновых вечароў. Кошка папрасіла дапамогі людзей, каб абараніць сваіх маленькіх дзяцей – кацянят. І мы ёй не адмовілі. “Багіра” – разумная кошка. Бо спачатку яна папрасілася ў нас пажыць з адным кацянём. Але пасля… Прынесла ў хату яшчэ двух сваіх кацянят. А пасля… яшчэ аднаго чужога пашкадавала, ды ўсынавіла. Праўда, аднаго свайго яна забылася на дварэ. І ён змёрз у марозную ноч. Але гэта, мабыць, таму, што Багіра ўмела лічыць толькі да трох. Калі кацяняты падраслі, мы пачалі раздаваць іх сваім знаёмым. У асноўным у бліжэйшыя дамы ды пад’езды. Але маці, “Багіра”, не пакінула іх. Яна знайшла кожнае сваё дзіця і па чарзе наведвала іх, карміла сваім малаком. Ды так усё ўладкавала, што ўсе, хто ўзяў кацянят, думалі, што яна корміць толькі іхняга! І мы таксама гэтак думалі. Нарэшце надыйшоў час, калі раздалі ўсіх кацянят, бо яны выраслі. І тады “Багіра” вярнулася да нас на сталае пражыванне. І вось тут у нас з ёй пачаліся разнастайныя непаразуменні… Бо яна насамрэч аказалася вельмі шкоднай кошкай, якая без дазволу лазіла па ўсёй кватэры – у зале, на кухні. Пачала залазіць у посуд, дзе было мяса… Ды так спрытна ды непрыкметна, што і посуд быў на месцы, і зачынены… а мяса раптам знікала! Вось такая гісторыя атрымалася ў нас з гэтай “Багірай” – чорнай кошкай, якая атрымала ў нас прытулак…” Аўтар гэтак заканчвае сваё апавяданне: “Ужо ж як мы яе ўгаварвалі, саромілі, выхоўвалі, дрэсіравалі — нічога не выйшла, ніяк не маглі з ёю дагаварыцца. Нічога яна не магла ці не хацела зразумець, хоць і ўмела лічыць да трох. I цяпер мы шкадуем, што так яе расхвалілі на увесь свет.” Мікалай Кійка